09:33 pm - Яшчэ трохі старых перакладаў - Ягор Летаў па-беларуску-2!
Ходзіць блазен крочыць па лесе Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе
Ідзе Сьмерць па вуліцы, нясе спод пляцак ў людцы Каму атрымаць - таму і напаткаць Дакранецца да пляча, пацалуе горача Палятуць грашы ды з расхрыстанае душы Ходзіць блазен крочыць па лесе Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе
А зубчастыя колы туркацяць ў галаве У замяклай галаве пад кулямётным дажджом Закіпела іртуць, замахнуўся куксой - Але калі на грудзі крыж, дык па засталаму касой Ходзіць блазен крочыць па лесе Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе
Ўноч нябожчыца-маці ўчора да мяне прыйшла Пагражала кулаком, менавала блазьнюком На сьвітаньні камар абрынуўся ў мой пажар Захлынуўся быў крывёю што раздавала скронь Ходзіць блазен крочыць па сьвеце Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе
А вось сёньня я набыў паветраных шароў Палячу на іх над чароўным панствам сноў Буду пух глынаць, у зямлю нырца даваць Ды на ўсе пытаньні ім кажы: "ЗАЎЖДЫ ЖЫВЫ!" Ходзіць блазен крочыць па небе Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе
Сьвяціла сонейка і ноччу і ўдзень Нельга на вайне бяз Бога дзе агню навісьне сьцень Першым прыйдзе сьляпы, пераможа найгоршы Такое б вы і прадбачыць не маглі Ходзіць блазен крочыць па лесе Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе Ходзіць блазен крочыць па лесе Адшукаць бы дзе каго дурнейшых за сябе Current Music: ГО
|