12:01 am - Наўрад ці бачылі - Ягор Летаў па-беларуску! Пераглядаў свае старыя запісы, убачыў Ляжыць, дзе й павінен быў ляжаць свой Пераклад, а вось ці магчымы ён быў?
ВЕЧАРОВАЯ КАЗКА
Калі ўсё лісьцьцё паспал з дрэваў пападала долу, і праз ўдар той зь зямлі Узьвіхнуўся густы курны пах - пачаў я ўцягваць а ўцягваць А ўцягваць ва ўздухі паветра няспынна ані на хвіліну - пакуль яны не Выбухнулі з чырвоным а пасачным гукам. Ледзь-ледзь не спазьніўся.
* * * Заседзіўся ля вогнішча Ня ўбачыў Запозна ноччу Заняўся сам Спаліў вейкі, бровы, акуляры Папаліў валасы Згарэлі вусны, язык Згарэлі празрыстыя грудзі Згарэлі зусім ступяні Адно рукі ціхутка палаюць у аксамітнае цемры Бліскі на клёнах Па пальцах вандруе ўсьцяж сіняе полымя Масла выходзіць вясёла згарае І так да сьвітаньня
* * * Нібы пасьля цяжкой ды працяглай хваробы Я выходжу пад шэрым і ўтульным дажджом Мінакі мяне лепяць на ўласны напочат - Ды таксама як колісь - Ў пакамечанай поткай піжаме Але ўжо бязь імпэту наладзіць свой белы палёт. Хутка надойдзе Восень.
ПАГОНЯ
З пэўнага часу Чую іх яго за мною яно Падыхае ў чэрап - дрыжаць пазванкі Азірнуцца таго і глядзі азірнуся Ды раптам як трэсне ў хрыбціну Лячу ў мураву, захінуўшы рукамі Свой твар І сьмяецца Зірнеш - анікога Патрохі ўздымаешся гледзіш ў абодва бакі Пешшу дый знойку Яны дзесьці там каля сэрца Так цёмна так цёмна Корхам аб сьцену Застыгнеш Парожна І трохі зальжэла
І зноўку На млосьці танюткае нітцы Ля горла Current Music: ГО - РПЭ
|